Cerca

Vatican News

Святы Айцец сустрэўся з прадстаўнікамі цыганскага народу

Не ствараць штучнай дыстанцыі паміж людзьмі, прычынай чаго з’яўляецца прорва паміж розумам і сэрцам, заклікаў Францішак 9 мая 2019 г. падчас малітоўнай сустрэчы з прадстаўнікамі цыганскага народу.

Дыскрымінацыя чалавека чалавекам – гэта і палітычная, і сацыяльная, і культурная, і нават лексічная праблема, заўважыў Пантыфік. Але гэта ўсё другаснае. Сапраўднай драмай сучаснага чалавека з’яўляецца нязгода паміж розумам і сэрцам, лічыць ён.

Францішак прызнаў, што сёння існуюць грамадзяне другога гатунку. Але імі з’яўляюцца тыя, хто “выкідае іншага чалавека”, хто жыве “з венікам у руцэ, вымятаючы іншых” або з “паклёпніцтвам на вуснах”.

“Сапраўдным шляхам ёсць братэрства. І ўсе мы павінны працаваць разам”

, - падкрэсліў ён.

Папа заклікаў сваіх гасцей, жыць не з крыўдай у сэрцы, а з годнасцю, зарабляючы на хлеб надзённы. “Крыўда заражае ўсё: сэрца, галава, сям’я, усё іншае становіцца хворым. І гэта дрэнна, бо вядзе да помсты”, - заўважыў Папа ў спантаннай прамове да цыган. Ён запрасіў сваіх гасцей, давяраць цяжкасці Богу, Які не перастае любіць чалавека.

Святы Айцец заклікаў не мераць усіх людзей той жа мерай, паколькі кожны заслугоўвае на жыццё паводле ўласнай адметнасці.

У ватыканскай сустрэчы прынялі ўдзел каля 500 прадстаўнікоў цыганскага народу. Арганізатарам выступіў фонд “Migrantes” Канферэнцыі Біскупаў Італіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 мая 2019, 13:23