Пошук

Цырымонія інтранізацыі новага Імператара Японіі Цырымонія інтранізацыі новага Імператара Японіі 

Папа павіншаваў новага Імператара Японіі з уступленнем на пасад

Францішак даслаў тэлеграму на імя Імператара Японіі Нарухіта, у якой павіншаваў манарха з уступленнем на пасад. Тэкст быў апублікаваны ў Ватыкане 2 мая 2019 г.

“Выказваю Вашай вялікасці мае сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні з нагоды Вашага ўрачыстага ўступлення на пасад. Запэўніваю Вас у маіх малітвах, каб дары мудрасці і сілы заўсёды суправаджалі Вас у Вашым адданым служэнні нацыі. Для Вас, членаў імператарскай сям’і і ўсяго народа Японіі я выпрошваю Божае благаслаўленне міру і дабрабыту”, - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.

Цырымонія інтранізацыі новага Імператара Нарухіта ў Імператарскім палацы ў Токіо прайшла 1 мая 2019 г. Новаму манарху ўручылі імператарскія рэгаліі і пячаткі. У сваім першым звароце да нацыі ён заявіў, што будзе дзейнічаць у адпаведнасці з Канстытуцыяй і служыць сімвалам дзяржавы і адзінства японскага народа.

59-гадовы Нарухіта – старэйшы сын былога імператара Акіхіта, які напярэдадні добраахвотна адрокся ад пасады на карысць нашчадка. Гэта адбылося ўпершыню з 1817 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 мая 2019, 13:51