Пошук

Vatican News
FILE PHOTO: U.S. dollar notes are seen in front of a stock graph in this picture illustration Ілюстрацыйнае фота 

Папа: эканоміка служыць агульнаму дабру, калі злучана з этыкай

Эканоміка служыць агульнаму дабру, калі злучана з этыкай, адзначыў Папа падчас сустрэчы з членамі Фонда імя Гвіда Карлі і журы аднайменнай прэміі. Аўдыенцыя прайшла 3 мая 2019 г. у Ватыкане.

Францішак падзякаваў сваім гасцям за ініцыятывы, накіраваныя на прадаўжэнне дзейнасці Гвіда Карлі – вядомага італьянскага эканаміста і дзяржаўнага дзеяча, якому было “ўласціва пачуццё доўга і руплівая праца на карысць супольнага дабра”.

Паводле Папы, адной з супярэчнасцей сучаснага грамадства з’яўляецца тое, што, з аднаго боку, пануюць “выключна эканамічныя і фінансавыя крытэрыі і дзейнасць, скіраваная на спажывецтва”, а з іншага, “усё больш і больш праяўляецца няздольнасць пагадзіць справядлівае размеркаванне прыбытку з умацаваннем перспектыў развіцця”.

“[Важна нагадваць, што эканоміка служыць агульнаму дабру, калі застаецца злучанай з этыкай – універсальнай мерай сапраўднага чалавечага дабра]”

, - сказаў Святы Айцец.

Папа высока ацаніў ініцыятывы Фонда, накіраваныя на ўмацаванне салідарнасці – чалавечай каштоўнасці, праз якую, “у хрысціянскай перспектыве”, спаўняецца “абавязак евангельскай любові”. Ён падтрымаў уручэнне прэміі людзям, якія вылучыліся сваёй грамадзянскай і этычнай дзейнасцю.

“У Італіі ёсць нямала прадстаўнікоў культуры, навукі, свету працы, валантарыяту, а таксама прадстаўнікоў Касцёла, якія, праз сваю дзейнасць, даюць добры прыклад і становяцца вартымі наследавання”, - дадаў Пантыфік.

Рэпартаж з папскай аўдыенцыі
Навіна ў фармаце аўдыё
03 мая 2019, 12:25