Раані Мэтукірэ. Ілюстрацыйнае фота Раані Мэтукірэ. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак сустрэнецца з лідэрам індзейцаў Бразіліі

Святы Айцец Францішак прыме на прыватнай аўдыенцыі Раоні Мэтукцірэ – племяннога лідэра народнасці Каяпа, якая пражывае на тэрыторыі ўсходняй Бразіліі.

Сустрэча адбудзецца 27 мая 2019 г. у Ватыкане. З яе дапамогай Пантыфік жадае “пацвердзіць сваю ўвагу да насельніцтва і навакольнага асяроддзя амазонскага рэгіёну, а таксама свае намаганні на карысць захавання супольнага дому”, паведаміў часовы кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандра Джызоці.

Аўдыенцыя для Раані Мэтукірэ ўваходзіць у кантэкст падрыхтоўкі да Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў па Панамазонскім рэгіёне, які будзе адбывацца з 6 па 27 кастрычніка 2019 г. на тэму: “Амазонія – новыя шляхі для Касцёла і для інтэгральнай экалогіі”.

У амазонскім рэгіёне размешчаны дзевяць краін: Балівія, Бразілія, Калумбія, Эквадор, Перу, Венесуэла, Сурынам, Гаяна і Французская Гвіяна. На іх тэрыторыі пражывае каля 34 мільёнаў чалавек.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 мая 2019, 14:04