Францішак да новых паслоў: насілле і канфлікты – пагрозы братэрству
23 мая 2019 г. Пантыфік прыняў даверчыя граматы ў новых дыпламатычных прадстаўнікоў Тайланда, Нарвегіі, Новай Зеландыі, Сьера-Леонэ, Гвінеі, Гвінеі-Бісау, Люксембурга, Мазамбіка і Эфіопіі. Урачыстая цырымонія прайшла ў Клементыйскай зале ватыканскага Апостальскага палацу. Папа звярнуўся да сваіх гасцей з кароткай прамовай.
“Паколькі мы пакліканы адказваць на ўсё больш і больш складаныя глабальныя выклікі, будзе слушна падкрэсліць важнасць братэрства, каб праца на карысць забеспячэння роўнага і мірнага суіснавання была не проста грамадска-палітычнай стратэгіяй, але прыкладам такой салідарнасці, якая сягай глыбей за ўзаемнае жаданне дасягнуць супольнай мэты”, - падкрэсліў Папа.
, - дадаў ён.
Францішак звярнуў увагу на добрыя знакі таго, што “мір заўсёды магчымы”. “Вырашэнне канфліктаў і прымірэнне – гэта станоўчыя знакі адзінства, якое большае за падзелы, і братэрства, якое мацнейшае за нянавісць. Моцна падбадзёрвае, калі бачыш намаганні, што прыкладаюцца міжнароднай супольнасць для пераадолення сітуацый узброеных канфліктаў і стварэння шляхоў міру, калі бачыш як неад’емным з’яўляецца братэрскі дыялог для дасягнення гэтай каштоўнай мэты”, - дадаў ён.
Пантыфік спаслаўся на Дэкралацыю аб братэрстве паміж людзьмі, якую падпісаў у лютым 2019 г. у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, каб падкрэсліць, што “дыялог, паразуменне, культура талерантнасці могуць паспрыяць памяншэнню значных эканамічных, сацыяльных, палітычных і экалагічных праблем, ад якіх церпіць большая частка чалавецтва”.
Святы Пасад падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 183 краінамі. Сваіх пастаянных дыпламатаў пры Апостальскай Сталіцы маюць 89 краін, у тым ліку Еўрасаюз і Мальтыйскі Ордэн. Астатнія прадстаўляюць паслы, якія пастаянна пражываюць у іншай дзяржаве.