Пошук

Vatican News
Папа Францішак. Ілюстратыўнае фота Папа Францішак. Ілюстратыўнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец: грамадству патрэбна сведчанне братэрства

Быць закваскай салідарнасці, заклікаў Папа членаў іспанскага Брацтва Маці Божай Тартозскай, якіх 12 красавіка 2019 г. прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане. Сустрэча адбылася з нагоды 400-годдзя аб’яднання.

Францішак звярнуў увагу сваіх гасцей на важнасць братэрсткага жыцця, дзе ўсе імкнуцца да пошуку дабра, захавання міру і гармоніі. Калі браты не робяць гэтага – пакутуюць, заўважыў ён.

Паводле Папы, важна станавіцца “закваскай салідарнасці”, каб несці братэрства ва ўсе куткі грамадства. Ён звярнуў увагу на шырокую прысутнасць членаў Брацтва ў структурах мясцовага Касцёла. На яго думку, гэта магчымасць, каб прадэманстраваць, што Касцёл “з’яўляецца домам, сям’ёй, месцам гасціннасці і любові, дзе ўсе, асабліва бедныя і маргіналізаваныя, адчуваюць сябе часткай супольнасці і ніколі не выключаюцца і не адчужаюцца”.

Пантыфік нагадаў, што падобны лад жыцця патрабуе вялікіх высілкаў і самаахвярнасці, але запэўніў у яго важнасці для сведчання перад грамадствам, вельмі падзеленым у наш час. “Вось чаму карысная кожная праява братэрства і салідарнасці. Падтрымліваю вас у вашай дзейнасці, каб былі для свету знакам братэрства, якое паходзіць ад Бога”, - падкрэсліў Папа на заканчэнне прамовы.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 красавіка 2019, 13:07