Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў з Пасхай

Святы Айцец Францішак павіншаваў хрысціян, якія карыстаюцца юліянскім календаром, з Вялікаднем, а таксама падзякаваў за ўсе віншаванні, якія надышлі ў яго адрас падчас святаў.

“Нашым братам і сёстрам з Усходніх Цэркваў, якія сёння, па юліянскім календары, адзначаюць Святую Пасху, дасылаю свае сардэчныя віншаванні. Няхай уваскрослы Пан падорыць ім радасць і мір!”, - сказаў Пантыфік 28 красавіка 2019 г. падчас сустрэчы на малітве “Уладарка неба”.

Францішак таксама скарыстаўся магчымасцю, каб падзякаваць усім, хто ў велікодны час даслаў яму свае віншаванні. “З узаемнасцю, я малюся аб самым лепшым для кожнай асобы і сям’і”, - сказаў ён.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 красавіка 2019, 12:26