Пошук

Vatican News
Папа падчас сустрэчы з удзельнікамі хору “Вясёлка” з Бельгіі Папа падчас сустрэчы з удзельнікамі хору “Вясёлка” з Бельгіі 

Пантыфіку спяваў хор, удзельнікі якога маюць хваробу Альцгеймера

Францішак сустрэўся 3 красавіка 2019 г. з хорам “Вясёлка”, удзельнікамі якога з’яўляюцца асобы з хваробай Альцгеймера. Музычны калектыў дзейнічае пры спецыяльным цэнтры для такіх асоб у Бельгіі.

“Спяваць разам – гэта палёгка і падтрымка, якая дапаможа вам рухацца наперад і несці цяжар хваробы, які, вядома, вельмі адчувальны. Я думаю, што ваш спеў – гэта самы каштоўны выраз вашай уразлівасці. На самой справе, я думаю, што сам факт аб’яднання нашых слабасцей і прыняцце адно аднаго, гэта самы прыгожы “спеў”, самая прыемная для Бога гармонія, “вясёлка” не ідэальнасцей, а недахопаў!”, - сказа Папа. Ён падзякаваў кіраўнікам музычнага калектыву за адносіны да сваіх артыстаў. “Ваша дырыжорская палачка – гэта пяшчота”, - заўважыў Пантыфік.

На думку Францішка, у гэтай творчай ініцыятыве яскрава рэалізуецца Чацвёртая запаведзь: павага да пажылых людзей, як да памяці чалавецтва. “Магчыма, нехта з іх страціў памяць, але яны з’яўляюцца сімвалам памяці народа, каранямі вашай краіны, нашага чалавецтва. І маладыя людзі павінны ісці да іх, каб браць сок каранёў для развіцця цывілізацыі”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 красавіка 2019, 11:58