Пошук

Vatican News
Папа падчас Крыжова шляху ў Калізеі Папа падчас Крыжова шляху ў Калізеі  (ANSA)

Папа: у Крыжы Езуса – крыжы ўсяго свету

Крыжовы шлях перасякае перыферыі свету, раны чалавецтва і Касцёла, звярнуў увагу Францішак падчас набажэнства Крыжовага шляху ў рымскім Калізеі.

Вечарам 19 красавіка 2019 г., у Вялікую Пятніцу, Святы Айцец, завяршаючы малітву-разважанне над Мукай і Смерцю Езуса Хрыста, прасіў, каб Езус дапамог усім вернікам бачыць у Яго Крыжы крыжы свету.

У сваёй кароткай прамове ў духу малітоўнага закліку Пантыфік узгадаў найбольш цяжкія “крыжы” сучаснасці: “крыж людзей, што прагнуць хлеба і любові”, “самотных і пакінутых нават сваімі дзецьмі і блізкімі”, “крыж асоб, якія маюць прагу справядлівасці і міру”, тых, “хто не знаходзіць суцяшэння ў веры”, і “крыж састарэлых людзей, хаду якіх абцяжарвае ноша гадоў і адзіноцтва”.

Крыж – гэта таксама “дачка” культуры адкідання, свету, які прыгнятае найбольш уразлівых і безабаронных, дадаў Святы Айцец і працягнуў несуцяшальны пералік, узгадаўшы “крыж мігрантаў, якія натыкаюцца на дзверы, зачыненыя страхам і сэрцамі, браніраванымі палітычнымі разлікамі”, а таксама “крыж дзяцей, параненых у сваёй нявіннасці і чысціні”.

Рэпартаж з Калізею

Сярод крыжоў свету – тыя, што нясе на сабе чалавецтва, што блукае ў цемры няпэўнасці і культуры часовага, а таксама крыжы “сем’яў, разбураных здрадай, спакусамі д’ябла або смяротнай легкадумнасцю і эгаізмам”, і крыжы кансэкраваных асоб, якія няспынна намагаюцца несці святло Пана ў свет і “адчуваюць сябе адрынутымі, абсмяянымі і пагарджанымі”. Нарэшце, цяжару дадаюць нашыя ўласныя крыжы слабасці, крывадушнасці, здрадніцтва, грахоў і вялікай колькасці разбітых спадзяванняў.

За ўсе гэтыя крыжы папа Францішак узнёс малітву да Езуса Хрыста, просячы, каб Ён “ажывіў у нас надзею збаўлення і канчатковай перамогі над усялякім злом і над смерцю”.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 красавіка 2019, 15:12