Папа падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Нацыянальнай лігі аматараў Папа падчас сустрэчы з прадстаўнікамі Нацыянальнай лігі аматараў 

Папа: спорт дапамагае разумець, што пастаяннага выйгрышу няма

Спорт з’яўляецца выдатнай пляцоўкай на шляху, які патрабуе не толькі тэхнічных навыкаў, але і трэніроўкі, прысвячэння, вялікага цярпення, прыняцця няўдач, духа супольнасці і пазітыву.

На гэта звярнуў увагу Францішак 15 красавіка 2019 г. у Ватыкане, падчас сустрэчы з прадстаўнікамі італьянскай Нацыянальнай лігі аматараў, якіх прыняў на аўдыенцыі з нагоды 60-годдзя спартыўнай асацыяцыі.

Папа адзначыў, што сённяшні культурны і сацыяльны кантэкст часта прымушае чалавека працаваць бесперапынна без выразнай мэты, што прыводзіць да расчаравання і апатыі. Спорт дапамагае ў вызначэнні мэты і разуменні, што бесперапынны выйгрыш немагчымы.

Святы Айцец адзначыў, што спартсмены часта з’яўляюцца прыкладам для моладзі, таму вельмі важна, каб іх лад жыцця быў сапраўднай мадэллю для юнакоў і дзяўчат. “Захоўвайце радасць ад гульні і распаўсюджвайце яе сярод вашых гледачоў і заўзятараў; не губляйце свядомасці, што ваш спартыўны стыль павінен быць прыкладам для аднагодак і больш ці менш станоўча ўплываць на іх”, - адзначыў Папа.

Францішак заклікаў сваіх гасцей жыць у духу салідарнасці, дапамагаючы тым, хто пацярпеў няўдачу, разумеючы, што чэмпіянат не быў бы магчымы, калі б на ім былі выключна чэмпіёны.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 красавіка 2019, 15:46