Пошук

Папа падчас агульнай аўдыенцыі. Ілюстратыўнае фота Папа падчас агульнай аўдыенцыі. Ілюстратыўнае фота 

Пантыфік: сведчыць пра ўваскрасенне Хрыста з адвагай апосталаў

З адвагай апосталаў сведчыць пра ўваскрасенне Езуса, заклікаў Пантыфік пілігрымаў, якія 24 красавіка 2019 г. прынялі ўдзел у агульнай аўдыенцыі на ватыканскай плошчы св. Пятра.

“Браты і сёстры, мы перажываем пасхальную радасць. Гук велікодных званоў праймае нашы сэрцы. Яны нагадваюць нам, што Хрыстус памёр, уваскрос, жыве, прысутнічае ў нас і Касцёле. Яны заклікаюць нас з адвагай апосталаў абвяшчаць усім радасную навіну пра Яго ўваскрасенне. Няхай сведчанне веры ўмацуе нашых братоў, абудзіць сэрцы тых, хто сумняваецца, і дапаможа ім знайсці і сустрэць Хрыста”, - сказаў Святы Айцец.

Пантыфік таксама заахвоціў вернікаў да радасці і надзеі – плёнаў Пасхі Хрыста. “Жадаю вам сустрэць жывога Езуса, каб прыняць дар Яго супакою і стаць Яго сведкамі ў свеце”, - пажадаў Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 красавіка 2019, 11:58