Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Пантыфік удзеліць сакрамэнт хросту васьмі катэхумэнам

Падчас Пасхальнай вігіліі, вечарам 20 сакавіка 2018 г., Францішак удзеліць сакрамэнт хросту васьмі дарослым асобам. Урачыстая літургія ў базыліцы св. Пятра пачнецца ў 20.30 па цэнтральнаеўрапейскім часе.

Чацвёра катэхумэнаў паходзяць з Італіі, па адным з Албаніі, Эквадору, Інданэзіі і Перу. Старэйшыя з іх – 61-гадовая інданезійка, якая падчас хросту атрымае імя Анастазія Клара, і 40-гадовая італьянка Сільвана; самы малады з групы – 21-гадовы італьянец з хросным імем Джавані Баціста.

У літургіі Пасхальнай вігіліі прымуць удзел некалькі дзясяткаў тысяч вернікаў, якія прыбылі ў Рым з розных куткоў планеты. Канцэлебраваць св. Імшу з Пантыфікам будуць дзясяткі кардыналаў і біскупаў, а таксама сотні святароў.

21 красавіка, у Велікодную нядзелю, у 10.00 Пантыфік узначаліць св. Імшу на ватыканскай плошчы, пасля якой у 12.00 удзеліць урачыстае благаслаўленне “Urbi et Orbi” і звернецца з пасланнем з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра.

З нагоды пасхальных святаў у Рыме ўведзены надзвычайныя меры бяспекі. У ахове правапарадку задзейнічаны тысячы паліцэйскіх і супрацоўнікаў спецслужбаў. Асаблівы кантроль ажыццяўляецца на плошчы св. Пятра і тэрыторыі, якая прылягае да Ватыкана.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 красавіка 2019, 13:30