Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Пантыфік пажадаў плённага святкавання Вялікадня

Францішак пажадаў вернікам духоўна плённа перажыць Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень, прыняць Божае прабачэнне і самім практыкаваць яго ў штодзённасці.

Папа заахвоціў, каб святкаванне Пасхі стала не толькі кароткім момантам, але каб паспрыяла штодзённаму перажыванню Божай хвалы. 17 красавіка 2019 г., падчас агульнай аўдыенцыі, ён прапанаваў сваім слухачам, даверыць Айцу тое, што засмучае, і ў Яго міласэрных абдымках вучыцца дараваць іншым.

Пантыфік спадзяецца, што вернікі глыбока перажывуць таямніцу мукі, смерці і ўваскрасення Хрыста. “Давайце аб’яднаемся з Ім унутрана і ў малітве на Яго шляху даверу да Айца!”, - залікаў Францішак. “Праз свой Крыжовы Шлях Езус вучыць нас, што адзіным спосабам пераадолення выпрабаванняў з’яўляецца поўны давер да Бога, у Яго збаўчай любові і Яго святой волі”, - дадаў ён.

Папа нагадаў, што Трыдуум Мукі Пана, гэта час, калі давяраем нашы выпрабаванні Богу, а Ён падтрымлівае нас у мужнасці прабачаць іншых.

Навіна ў фармаце аўдыё
17 красавіка 2019, 11:52