Папа падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Тога Папа падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Тога 

Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Тагалезскай Рэспублікі

29 красавіка 2019 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Тагалезскай Рэспублікі Фора Эсазімна Гнасінгбэ. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас шчырых перамоў былі падкрэслены добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Тога і абмеркаваны перспектывы іх далейшага ўмацавання. Бакі засяродзіліся на бягучай сітуацыі ў краіне, адзначаючы ўклад Каталіцкага Касцёла ў інтэгральнае развіццё насельніцтва, асабліва ў галінах адукацыі і аховы здароўя.

Абмяркоўваліся некаторыя праблемы, характэрныя для краін Заходняй Афрыкі і тэрыторыі на поўдзень ад Сахары. Была падкрэслена неабходнасць сумесных намаганняў на рэгіянальным і міжнародным узроўнях у інтарэсах бяспекі, стабільнасці і міра.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 красавіка 2019, 14:53