Cerca

Vatican News
Францішак падчас візіту ў рымскую сінагогу ў 2016 г. Францішак падчас візіту ў рымскую сінагогу ў 2016 г. 

Францішак павіншаваў юдэяў з Песах

З нагоды свята Песах, Францішак перадаў праз галоўнага рабіна Рыма Рыкарда Дзі Сэньі віншаванні вызнаўцам юдаізму ва ўсім свеце. Тэкст апублікавала Зала Друку Святога Пасаду.

“Няхай Бог міласэрнасці суправаджае вас сваім благаслаўленнем і дасць дары спакою і гармоніі. З нагоды гэтага радаснага свята, давайце абновім нашы сяброўскія адносіны і агульную прыхільнасць на карысць тых, хто жыве ў нястачы ў нашым грамадстве”, - напісаў Святы Айцец.

Рабін Дзі Сэньі таксама пажадаў Пантыфіку радасці, спакою і здароўя, а таксама ўмацавання адносін сяброўства і супрацоўніцтва.

Францішка звязваюць добрыя асабістыя адносіны з галоўным рымскім рабінам. Яны сустракаліся ў Ватыкане. У студзені 2016 г. ён, працягваючы традыцыю сваіх папярэднікаў – Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI, – наведаў Вялікую сінагогу і яўрэйскі квартал Рыма, усклаў кветкі да манументаў, устаноўленых у памяць аб трагічных старонках гісторыі яўрэяў.

Рымская юдэйская супольнасць лічыцца найстарэйшай на Захадзе. З 20 тыс. членаў, яна з’яўляецца самай вялікай у Італіі.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 красавіка 2019, 12:33