Святы Айцец распавёў юнакам і дзяўчатам, прысутным на плошчы св. Пятра, што з нагоды Сусветнага дня моладзі, які адзначаецца ў Пальмовую нядзелю, вырашыў падарыць ім ружанцы.
“Гэтыя ружанцы з аліўкавага дрэва, былі зроблены ў Святой Зямлі спецыяльна да сусветнай сустрэчы моладзі, якая праходзіла ў студзені ў Панаме, а таксама да сённяшняга Дня. Зноў заклікаю моладзь і ўсіх да ружанцовай малітвы за мір, асабліва за мір у Святой Зямлі і на Блізкім Усходзе”, - падкрэсліў Пантыфік.
Пасля марыйнай малітвы шматлікія валанцёры раздалі падарункі Папы вернікам, сабраным на галоўнай ватыканскай плошчы.