Пошук

Vatican News
Папа Францішак. Ілюстратыўнае фота Папа Францішак. Ілюстратыўнае фота  (AFP or licensors)

Францішак да журналістаў: навіны павінны даваць надзею

4 красавіка 2019 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегацыю прадстаўнікоў нямецкіх СМІ, Канферэнцыі Біскупаў Германіі і Евангелічнай Царквы Германіі.

Пантыфік высока ацаніў супрацоўніцтва паміж Цэрквамі і грамадскімі медыя ў Германіі. Ён заўважыў, што сустрэча і дыялог спрыяюць паразуменню, адкрыццю гарызонтаў, свабоднаму і адкрытаму абмену інфармацыяй.

“[Усё гэта ідзе на карысць жыхароў вашай краіны. Я падтрымліваю вашы намаганні, накіраваныя на тое, каб у нас былі факты, а не fake news, аб’ектыўнасць, а не плёткі, пошук дакладнасці, а не прыблізныя загалоўкі]”

, - сказаў Францішак.

Святы Айцец заўважыў, што ў сучасным свеце адбываюцца змены, якія выклікаюць заклапочанасць: аспрэчванне права на жыццё, прасоўванне эўтаназіі, адмаўленне сацыяльнай няроўнасці, адсутнасць інтэграцыі, парушэнне чалавечай годнасці і свабоды сумлення.

“[У гэтым кантэксце на грамадскіх медыя ляжыць адказнасць, рашуча заняць пазіцыю на карысць каштоўнага дабра чалавечай свабоды. Няхай вас падтрымліваюць у гэтым служэнні Цэрквы, бо ім даручана місія Хрыста, Які прыйшоў да людзей, “каб мелі жыццё і мелі ў дастатку”]”

, - сказаў Папа.

Францішак заклікаў журналістаў ставіць у цэнтр сваёй працы чалавека, дапамагаць яму весці годнае жыццё. “Спадзяюся, што ў вашых рэпартажах заўсёды будзе месца для дабра, для шматлікіх добрых навін, якімі варта дзяліцца і якія даюць надзею”, - сказаў сваім гасцям Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
04 красавіка 2019, 14:15