Ілюстратыўнае фота Ілюстратыўнае фота 

Францішак: быць сведкамі радасці і міру Уваскрослага Хрыста

Выкарыстоўваць кожную нагоду, каб сведчыць ад радасці і міры Уваскрослага, заклікаў Папа падчас сустрэчы з вернікамі на нядзельнай малітве “Regina Coeli”. Яна прайшла 22 красавіка 2019 г. у Ватыкане.

“Жадаю ўсім правесці з верай гэтыя дні актавы Пасхі, на працягу якой прадаўжаецца ўспамін Уваскрасення Хрыста. Карыстайцеся кожнай добрай нагодай, каб быць сведкамі радасці і міру Уваскрослага Хрыста”, - заклікаў Пантыфік.

Актава Пасхі – гэта васьмідзённы літургічны перыяд святкавання Уваскрасення Езуса, які пачынаецца з Пасхальнай вігіліяй ў святую ноч і працягваецца да ўрачыстасці Божай Міласэрнасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
22 красавіка 2019, 12:33