Папа падчас сустрэчы з Missionszentrale der Franziskaner Папа падчас сустрэчы з Missionszentrale der Franziskaner 

Францішак выказаў падтрымку францішканскім місіянерам

6 красавіка 2019 г. Францішак прыняў у Ватыкане прадстаўнікоў нямецкага Цэнтра францішканскай місіі (Missionszentrale der Franziskaner), якія прыбылі ў Рым з нагоды 50-годдзя з дня заснавання.

Супольнасць складаецца з законнікаў і свецкіх і арганізуе дапамогу асобам, якія жывуць у нястачы і пакінутасці, прыцягваючы для гэтай мэты людзей добрай волі. Папа выказаў гарачую падтрымку дзейнасці Місіі і падкрэсліў, што менавіта такім чынам рэалізуюцца словы Езуса: “Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі” (Мц 25,40).

“Жадаю вам да вашага юбілею радасці і надзеі, уласцівых францішканам. Няхай міласэрны Бог благаславіць вас усіх, вашу манаскую супольнасць у Боне, вашыя сем’і і няхай захоўвае ў сваёй любові!”, - сказаў Святы Айцец.

Пантыфік звярнуў увагу, што каталіцкая супольнасць паўстала з сціплай дзейнасці некалькіх парафій, натхнёных прыкладам св. Францішка Асізскага, а затым вырасла ў цэлую сетку салідарнасці і братэрства ў многіх частках свету.

Цяперашнія праблемы і выклікі мабілізуюць нас быць больш настойлівымі ў намаганнях на карысць лепшай будучыні для ўсіх, адзначыў Папа. Ён заклікаў францішканскіх місіянераў працягваць уносіць каштоўны ўклад у гэту высакародную справу, перш за ўсё сведчаннем жыцця і веры.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 красавіка 2019, 13:52