Францішак падчас візіту да Бэнэдыкта XVI Францішак падчас візіту да Бэнэдыкта XVI 

Францішак павіншаваў Бэнэдыкта XVI з Днём нараджэння

15 красавіка 2019 г. вечарам, у пачатку Вялікага тыдня, Францішак адправіўся ў ватыканскі кляштар “Mater Ecclesiae”, каб павіншаваць Бэнэдыкта XVI з надыходзячымі Вялікаднем і 92-м Днём нараджэння.

У Вялікую суботу, 16 красавіка 1927 г., у маленькім баварскім мястэчку Марктль-ам-Ін, на поўдні Германіі, у сям’і афіцэра паліцыі Ёзэфа Ратцынгера нарадзіўся сын, які падчас хросту атрымаў імя Ёзэф Алаіз. Праз 78 гадоў, 19 красавіка 2005 г., ён быў абраны Наступнікам св. Пятра і ўзяў імя Бэнэдыкт XVI. Сёння, перадаўшы стырно Пятровага чоўна свайму пераемніку, ён прысвяціў астатак свайго жыцця малітве за Касцёл.

Перад абраннем на Пасад св. Пятра Ратцынгер 28 гадоў з’яўляўся кардыналам, быў прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, членам Міжнароднай тэалагічнай камісіі. Раней прымаў актыўны ўдзел у працы Другога Ватыканскага Сабору ў якасці дарадчыка-тэолага пры арцыбіскупе Кёльна, кардынале Ёзэфе Фрынгсе. У 2002 г. ён стаў дэканам Калегіі кардыналаў і кардыналам-біскупам.

Бэнэдыкт XVI стаў першым за апошнюю тысячу гадоў Папам нямецкага паходжання і самым пажылым па ўзросце на момант абрання Пантыфікам з часоў Клімента XII.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 красавіка 2019, 10:37