Папа Пій ХІІ. Ілюстрацыйнае фота Папа Пій ХІІ. Ілюстрацыйнае фота 

70-годдзе першага звароту Папы да вернікаў праз тэлебачанне

Францішак нагадаў, што сёлета выпадае 70-годдзе першага звароту Святога Айца да вернікаў з дапамогай тэлебачання. Аб гэтым ён сказаў 21 красавіка 2019 г. пасля благаслаўлення “Urbi et Orbi”.
Зварот Папы Пія ХІІ па тэлебачанні

“Зноў скіроўваю мае віншаванні Шчаслівай Пасхі ўсім вам, якія паходзіце з Італіі і розных краін, а таксама тым, хто далучыўся да нас з дапамогай тэлебачання, радыё і іншых сродкаў камунікацыі. З гэтай нагоды, мне прыемна ўзгадаць, што семдзесят гадоў таму, менавіта на Пасху ў 1949 г., Папа ўпершыню прамаўляў праз тэлебачанне. Вялебны Пій ХІІ звяртаўся да гледачоў французскага тэлебачання, падкрэсліваючы, як позіркі Наступніка Пятра і вернікаў маглі сустрэцца таксама з дапамогай новага сродку камунікацыі. Гэта гадавіна дае мне нагоду, каб заахвоціць хрысціянскія супольнасці карыстацца ўсімі прыладамі, якія тэхніка дае ў наша распараджэнне, каб абвяшчаць добрую навіну Уваскрослага Хрыста. Каб камунікаваць, а не толькі кантактаваць”, - сказаў Пантыфік.

Навіна ў фармаце аўдыё
21 красавіка 2019, 12:44