Лагатып візіту Папы ў Марока Лагатып візіту Папы ў Марока 

Святы Айцец запісаў відэа-пасланне да народа Марока

Перад сваім двухдзённым візітам у Марока, Францішак скіраваў відэа-пасланне да народа краіны, у якім падзякаваў Богу за гэтую магчымасць, а каралю Мухамеду VI і ўладам за запрашэнне і супрацоўніцтва.

“Ідучы па шляху майго папярэдніка св. Яна Паўла II, я прыбываю як пілігрым міра і братэрства, у свеце, які мае вялікую патрэбу ў абодвух. Як хрысціяне і мусульмане, мы верым у Бога Міласэрнага Творцу, які стварыў людзей і пасяліў іх на зямлі, каб маглі жыць разам, як браты і сёстры, паважаючы разнастайнасць адно аднаго і дапамагаючы адно аднаму ў патрэбах. Ён даверыў ім зямлю – наш агульны дом – каб клапаціліся пра яе з адказнасцю і захавалі для будучых пакаленняў”, - заўважыў Пантыфік, звяртаючыся да мараканцаў.

Відэа-пасланне Папы да народа Марока

Францішак адзначыў, што падарожжа стане “неацэннай магчымасцю” наведаць хрысціянскую супольнасць Марока і падтрымаць яе. Сустрэча з мігрантамі стане нагодай, каб скіраваць заклік да пабудовы разам больш справядлівага і братэрскага свету.

“Дарагія мараканскія сябры, я ўжо зараз выказваю сардэчную падзяку за гасціннасць, і, перш за ўсё, за вашыя малітвы; і я запэўніваю вас у маіх малітвах за вас і за вашу дарагую краіну”, - завяршыў сваё відэа-пасланне Папа.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 сакавіка 2019, 15:16