Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец пракаментаваў сваю малітоўную інтэнцыю на сакавік

У сакавіку Папа заклікае маліцца за хрысціян, якія сустракаюцца з пераследам і абмежаваннем рэлігійнай свабоды. Інтэнцыю ён агучыў у відэа-роліку, падрыхтаваным Сусветнай малітоўнай сеткай.

“Магчыма, у гэта будзе цяжка паверыць, але сёння больш мучанікаў, чым у першыя стагоддзі. Іх пераследуюць, таму што яны кажуць праўду і абвяшчаюць Езуса Хрыста грамадству. Гэта здараецца асабліва там, дзе не забяспечваецца рэлігійная свабода. Але таксама ў краінах, якія абараняюць свабоду і правы чалавека толькі ў тэорыі і на паперы”, - заўважыў Францішак.

“Памолімся, каб хрысціянскія супольнасці, у першую чаргу тыя, што церпяць пераслед, адчулі, што Хрыстус блізкі да іх, і каб іх правы паважаліся”, - агучыў сваю малітоўную евангелізацыйную інтэнцыю Святы Айцец.

Відэа з каментаром Святога Айца
Навіна ў фармаце аўдыё
05 сакавіка 2019, 16:00