Папа падчас кароткай размовы з каралём Мухамедам VI Папа падчас кароткай размовы з каралём Мухамедам VI 

Святы Айцец пачаў візіт у Марока

Святы Айцец распачаў двухдзённы візіт ў Марока. Гаворка ідзе пра 28-е Апостальскае падарожжа Францішка. Яно будзе праходзіць пад дэвізам “Слуга надзеі”.

30 сакавіка 2019 г. каля 11.00 па сярэднееўрапейскім часе самалёт Аirbus 320 італьянскай авіякампаніі Alitalia з Пантыфікам на борце вылецеў з рымскага аэрапорта Fiumicino. Перад гэтым, у ватыканскім Доме св. Марты, Папа сустрэўся з дзвюма сем’ямі мараканскіх мігрантаў, якім дапамагае каталіцкая дабрачынная Супольнасць св. Эгідзія.

За амаль тры гадзіны палёту самалёт пераадолеў 1900 км у паветранай прасторы Італіі, Францыі, Іспаніі і Марока.

У міжнародным аэрапорце Rabat-Salé, які знаходзіцца ў сямі кіламетрах ад сталіцы Марока, горада Рабат, Святога Айца сустракаў кароль Мухамед VI. Адсюль яны разам накіраваліся да Вежы Хасана – старажытнага 44-мятровага мінарэта, на пляцоўцы перад якім пройдзе афіцыйная цырымонія прывітання.

Праграма першага дня візіту прадугледжвае таксама зварот Папы да прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў, грамадзянскай супольнасці і замежных дыплатамаў, наведванне Маўзалея караля Мухамеда V і Каралеўскага палацу, дзе адбудзецца прыватная сустрэча Пантыфіка з манархам, візіт у Інстытут Мухамеда VI, падчас якога ён прамовіць да мясцовых імамаў і прапаведнікаў, а таксама сустрэчу з мігрантамі ў каталіцкім цэнтры Caritas.

Навіна ў фармаце аўдыё
30 сакавіка 2019, 14:30