Францішак з мэрам Рыма Вірджыніяй Раджы Францішак з мэрам Рыма Вірджыніяй Раджы 

Святы Айцец адміністрацыі Рыма: Дзякуй за ўсё, што вы робіце!

Апошнім пунктам візіту Пантыфіка ў рымскі Капітолій стала сустрэча з адміністрацыйнымі работнікамі і іх сем’ямі. Ён падзякаваў за вялікую працу, часта не заўважаную людзьмі і СМІ.

“За кулісамі, вашы штодзённыя намаганні робяць магчымай звычайнае функцыянаванне горада на карысць грамадзян і многіх наведвальнікаў, якія прыбываюць кожны дзень у Рым. Вашай працай вы імкняцеся задаволіць законныя чаканні рымскіх сем’яў, якія шмат у чым залежаць ад вашай дапамогі: усведамляеце вашу настолькі вялікую адказнасць! (...) Дзякуй за ўсё, што вы робіце!”, - сказаў Францішак 26 сакавіка 2019 г.

Папа лічыць, што “спакойная і верная праца” адміністрацыйных работнікаў спрыяе не толькі паляпшэнню горада, але і мае вялікае значэнне асабіста для іх, “паколькі тое, як мы працуем, дэманструе нашу годнасць і нашы асабістыя якасці”.

Францішак стаў чацвёртым Пантыфікам, які наведаў рымскі муніцыпалітэт. Першы візіт сюды здзейсніў у 1966 г. св. Павел VI. Наступным стаў св. Ян Павел ІІ, які быў тут у 1998 г. Бэнэдыкта XVI віталі ў Капітоліі ў 2009 г.

40-гадовая Вірджынія Раджы, якая зараз узначальвае муніцыпалітэт, з’яўляецца першай жанчынай мэрам Рыма. Яна неаднаразова сустракалася з Францішкам у Ватыкане і падчас цырымоній у горадзе.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 сакавіка 2019, 14:25