Cerca

Vatican News
Папа падчас велікапосных рэкалекцый Папа падчас велікапосных рэкалекцый  (Vatican Media)

Рэкалекцыі Папы: Пасха – эпіцэнтр любові

Пасха – эпіцэнтр любові, якая радыкальна змяняе гісторыю, перамяняе сэрцы людзей, адкрывае нечуваныя перспектывы. Пра гэта ішла гаворка на рэкалекцыях для Папы і супрацоўнікаў Рымскай курыі.

Падчас медытацый вечарам 14 сакавіка і раніцай 15 сакавіка 2019 г. айцец Бэрнарда Франчэска Марыя Джані засяродзіўся на значэнні маўчання і засяроджанасці ў падрыхтоўцы да Пасхі, што “мае велізарнае значэнне для нашага асабістага, супольнаснага і касцёльнага жыцця”.

Прапаведнік заўважыў, што вялікая колькасць людзей у глыбіні душы чакае новай магчымасці, каб пачаць глядзець на рэчаіснасць у “сімфанічнай перспектыве”, дзе ўсё, што існуе, з’яўляецца адлюстраваннем любячай і мудрай задумы Бога, паклікана да існавання, каб слухаць і адпавядаць гэтай задуме, “жаданню і творчай Божай любові”.

Такому позірку трэба вучыцца. Для гэтага трэба “асмеліцца на маўчанне”, сузіраць Неба, дазволіць сэрцу напоўніцца здзіўленнем, перад вялікім пасланнем прыгажосці і любові, якія Пан дорыць нам. Сузіранню трэба навучыць асабліва моладзь.

Рэкалекцыяніст падкрэсліў, што заглыбіцца ў духоўнае жыццё можна праз спыненне штодзённай руціны, да якой адносіцца і прафесійная дзейнасць. Тут вялікі патэнцыял маюць каталіцкія кляштары, дзе свецкія вернікі могуць часова абстрагавацца ад будзённасці, хуткага рытму жыцця, адкрываючы для сябе ласку часу, які спыняецца, атрымліваючы магчымасць скіраваць позірк да Неба.

Манах заўважыў, што Касцёл пакліканы дапамагаць сучасным гарадам станавіцца “сям’ёй сем’яў”, а Евангеллю – іх “закваскай”. Гэта заданне хрысціян: спрыяць таму, каб нашы гарады і цывілізацыя прынялі Бога. А для гэтага, на думку рэкалекцыяніста, патрэбны блізкасць і салідарнасць з чалавечым родам і яго гісторыяй, яго смуткам, пакутамі, роспаччу.

Навіна ў фармаце аўдыё
15 сакавіка 2019, 13:52