Папа Францішак. Ілюстратыўнае фота Папа Францішак. Ілюстратыўнае фота 

Папа заклікаў прыняць удзел у ініцыятыве “24 гадзіны для Пана”

Папа запрасіў вернікаў прыняць удзел у ініцыятыве “24 гадзіны для Пана”. З адмысловым заклікам ён звярнуўся на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 27 сакавіка 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“У бліжэйшыя пятніцу і суботу, як і кожны год, мы сустрэнемся падчас ініцыятывы “24 гадзіны для Пана”. У пятніцу ў 17.00 я буду цэлебраваць Пакутную літургію ў ватыканскай базыліцы. Было б важна, каб пры гэтай асаблівай нагодзе нашы касцёлы таксама былі адчынены даўжэй, каб прасіць аб міласэрнасці Бога і прыняць яе ў сакрамэнце прабачэння”, - сказаў Папа.

Малітоўная акцыя “24 гадзіны для Пана” праводзіцца Папскай радай па новай евангелізацыі з 2013 г. Вельмі хутка яна была прынята ва ўсім свеце. У яе рамках у кожнай дыяцэзіі прынамсі адзін касцёл застаецца адчыненым бесперапынна на працягу 24 гадзін, каб усе жадаючыя мелі магчымасць правесці нейкі час у малітве і адарацыі, а таксама паспавядацца.

Сёлетняй тэмай ініцыятывы з’яўляюцца словы з Евангелля св. Яна: “I Я не асуджаю цябе” (8,11).

Навіна ў фармаце аўдыё
28 сакавіка 2019, 11:41