Пошук

Vatican News
Папа падчас малітвы "Анёл Панскі" Папа падчас малітвы "Анёл Панскі"  (ANSA)

Папа: у Вялікім посце спазнаць прысутнасць Езуса ў жыцці

Выкарыстаем час Вялікага посту ў якасці часу для ачышчэння і спазнання суцяшальнай прысутнасці Бога ў нашым жыцці, заклікаў Папа перад малітвай “Анёл Панскі” 10 сакавіка 2019 г.

“Евангелле гэтай першай нядзелі Вялікага посту (пар. Лк 4,1-13) распавядае пра спакушэнне Езуса ў пустыні, - заўважыў Пантыфік. – Пасля саракадзённага посту Хрыста тройчы спакушаў д’ябал. Спачатку ён заклікаў Езуса перамяніць камень у хлеб (Лк 4,3); затым паказаў з вышыні ўсе валадарствы свету і паабяцаў зрабіць магутным і слаўным Месіяй (Лк 4, 5-6); потым прывёў на самую высокую кропку ерузалемскай святыні, i заклікаў Езуса кінуцца ўнiз, каб яскрывым чынам прадэманстраваў сваю Боскую сілу (Лк 4, 9-11).

“[Гэтыя тры спакусы ўказваюць на тры шляхі, якія свет заўсёды прапануе, абяцаючы вялікі поспех, тры шляхі, каб нас падмануць: прагу валодання, (мець, мець, мець), чалавечую славу і інструменталізацыю Бога.]”

Шлях прагі валодання. Д’ябал заўсёды трымаецца гэтай падступнай логікі. Ён пачынае з натуральнай і законнай патрэбы ў харчаванні, жыцці, рэалізацыі сябе, быцці шчаслівым, каб падштурхнуць нас да веры ў тое, што ўсё гэта магчыма без Бога, больш за тое, насуперак Яму. Але Езус не пагаджаецца з ім, кажучы: “Не хлебaм aдным будзе жыць чaлaвек” (Лк 4, 4). Памятаючы пра доўгі шлях выбранага народа праз пустыню, Езус сцвярджае, што хоча з поўным даверам аддацца провіду Айца, Які заўсёды клапоціцца пра сваіх дзяцей.

Другая спакуса: шлях чалавечай славы. Д’ябал кажа: “Кaлі Ты пaклoнiшся мне, уся будзе Тваёй” (Лк 4, 7). Можна згубіць усю асабістую годнасць, дазволіць сапсуць сябе залатым цяльцом, поспехам і ўладай, каб дасягнуць свайго самасцвярджэння. Так мы ап’яняемся пустой радасцю, якая хутка мінае. Гэта вядзе да пыхі, якая мінае. Таму Езус адказвае: “Пaну Бoгу твaйму будзеш пакланяцца i Яму aднaму будзеш служыць” (Лк 4, 8).

Рэпартаж з плошчы св. Пятра ў Ватыкане

Трэцяе спакуса: інструменталізацыя Бога дзеля сваёй карысці. Д’яблу, які цытуючы Святое Пісанне, заклікаў Езуса патрабаваць ад Бога надзвычайных цудаў, Хрыстус зноў супрацьпастаўляе цвёрдае рашэнне заставацца пакорным і даверлівым да Айца: “Скaзaнa: Не будзеш выпрабоўваць Пaнa Бoгa твайго” (Лк 4,12). Такім чынам Ён адхіляе, магчыма, самую вытанчаную спакусу: “трымаць Бога на нашым баку”, просячы Яго аб ласках, якія на самой справе, патрэбны, каб задаволіць нашу пыху.

Гэта шляхі, якія ставяцца перад намі, з ілюзіяй, што прынясуць поспех і шчасце. Але, у рэчаіснасці, яны зусім чужыя таму, як дзейнічае Бог. Больш за тое, яны аддаляюць нас ад Яго, таму, што з’яўляюцца справамі сатаны. Езус, асабіста змагаючыся з гэтымі выпрабаваннямі, тройчы перамагае іх, каб цалкам трымацца задумы Айца. Ён указвае нам сродкі для гэтага: духоўнае жыццё, вера ў Бога, упэўненасць у Яго любові, упэўненасць у тым, што Бог нас любіць, што з’яўляецца Айцом і з гэтай упэўненасцю пераможам кожную спакусу. Але ёсць адна рэч ...

“[Хацеў бы звярнуць увагу на цікавую рэч. Езус не ўступае ў дыялог са спакусіцелем, але адказвае на тры выклікі з дапамогай Божага слова. Гэта вучыць нас, што з д’яблам не вядзецца дыялогу. Яму трэба адказваць толькі Божым словам.]”

Выкарыстаем час Вялікага посту, у якасці прывелеяванага часу, каб ачысціцца, каб спазнаць суцяшальную прысутнасць Бога ў нашым жыцці.

Няхай мацярынскае заступніцтва Панны Марыі, іконы вернасці Богу, падтрымлівае нас на нашым шляху, дапамагаючы нам заўсёды адмаўляцца ад зла і прымаць дабро”.

Пасля марыйнай малітвы Францішак прывітаў вернікаў і удзяліў сваё благаслаўленне.

Навіна ў фармаце аўдыё

 

 

10 сакавіка 2019, 12:55