Пошук

Vatican News
Папа Францішак Папа Францішак 

Францішак наведае парафію Рымскай дыяцэзіі

3 сакавіка 2018 г. Францішак наведае парафію св. Крыспіна з Вітэрба, якая знаходзіцца ў паўночнай частцы Вечнага горада. Гэта будзе 19-й візіт Папы ў парафіі Рымскай дыяцэзіі.

Праграма візіту прадугледжвае размову Пантыфіка з дзецьмі і моладдзю, сустрэчу з бацькамі дзяцей, якія нядаўна атрымалі або хутка атрымаюць сакрамэнт хросту, групай бедных і бяздомных, аб якіх клапоціцца парафіяльнае аддзяленне “Caritas”, хворымі і валанцёрамі. Кульмінацыяным пунктам па традыцыі стане св. Імша, перад якой Францішак паспавядае вернікаў.

Апошні візіт Святога Айца да вернікаў Рымскай дыяцэзіі праходзіў каля дзесяці месяцаў таму, 6 мая 2018 г., калі ён наведаў парафію Найсвяцейшага Сакрамэнту ў раёне Тор-дэ-Ск’яві, ва ўсходняй частцы Вечнага горада.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 сакавіка 2019, 12:18