Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа атрымаў віншаванні ад бліжэйшых супрацоўнікаў

Шостую гадавіну абрання на Пасад св. Пятра, якая адзначаецца 13 сакавіка 2019 г., Францішак праводзіць на духоўных практыкаваннях, у коле сваіх самых блізкіх супрацоўнікаў.

Раніцай удзельнікі рэкалекцыі сабраліся ў капліцы “Дома Боскага Настаўніка” ў Арычы на св. Імшу, якую цэлебраваў Папа. Перад літургіяй ад імя ўсіх сабраных да Святога Айца з віншаваннямі звярнуўся кардынал Джавані Батыста Рэ, віцэ-дэкан Калегіі кардыналаў.

“Ваша Святасць, бяручы голас ад імя ўсіх прысутных, я хацеў бы сказаць, што мы ўсе напоўнены радасцю, таму што можам цэлебраваць сёння раніцай св. Імшу разам з Вамі. Я хацеў бы сказаць, што мы молімся да Пана, каб быў для Вас святлом, падтрымкай і суцяшэннем ў Вашым заданні ўмацавання братоў у веры, быцця фундаментам еднасці і ўказання ўсім шляху, які вядзе да Неба”, - сказаў італьянскі іерарх.

Велікапосныя духоўныя практыкаванні для Папы і супрацоўнікаў Рымскай курыі праходзяць 10-15 сакавіка ў рэкалекцыйным цэнтры ў некалькіх дзесятках кіламетраў ад Рыма. Іх праводзіць 50-гадовы настаяцель бэнэдыктынскага абацтва Сан-Мініята-Аль-Монтэ ў Фларэнцыі, айцец Бэрнарда Франчэска Марыя Джані.

Рэпартаж з рэкалекцый Святога Айца
Навіна ў фармаце аўдыё
13 сакавіка 2019, 09:33