Пошук

Vatican News
Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Пантыфік: Вялікі пост – час для барацьбы з крывадушнасцю

Фармальнасць – гэта праява рэчаіснасці, але яны павінны ісці разам, інакш можна скончыць паказным існаваннем, пазбаўленым праўды ў сэрцы, перасцярог Папа

8 сакавіка 2019 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане, Францішак пракаментаваў урывак з Кнігі прарока Ісаі (Іс 58, 1–9а) і асудзіў любую праяву крывадушнасці. Ён заклікаў да прастаты ва ўсіх бачных праявах жыцця, якую неабходна нанова адкрыць асабліва ў велікапосны перыяд – праз пост, міласціну і малітву.

“Тыя, хто шукаюць паказнога, ніколі не прызнаюць сябе грэшнікамі”, - заўважыў Святы Айцец і перасцярог, што на любыя знешнія спробы выглядаць, як святы, Пан Бог кажа: “Крывадушнік”.

“Як эксплуатуюць людзей многія хрысціяне, нават католікі, якія называюць сябе практыкуючымі католікамі! Як яны эксплуатуюць працаўнікоў! (...) Ходзяць на Імшу па нядзелях... і робяць такое. Гэта смяротны грэх! Як многа тых, хто прыніжае сваіх работнікаў!” – падкрэсліў Папа.

Пантыфік запрасіў усіх у часе Вялікага посту нанова адкрыць прыгажосць прастаты – рэчаіснасці, якая “павінна быць з’яднана са знешнімі праявамі”.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 сакавіка 2019, 14:57