Пошук

Vatican News
Папа ў рэкалекцыйным доме ў Арыча Папа ў рэкалекцыйным доме ў Арыча  (Vatican Media)

Пантыфік распачынае перыяд духоўных практыкаванняў

Святы Айцец папрасіў вернікаў аб малітоўнай падтрымцы на час велікапосных рэкалекцый, у якіх будзе прымаць удзел разам з супрацоўнікамі Рымскай Курыі.

“Жадаю ўсім, каб велікапосны шлях, які пачаўся некалькі дзён таму, прынёс багатыя плёны. Прашу вас памятаць у сваіх малітвах пра мяне і супрацоўнікаў Рымскай курыі, у сувязі з тым, што сёння вечарам мы распачнем тыдзень духоўных практыкаванняў”, - сказаў Францішак на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 10 сакавіка 2019 г.

Велікапосныя рэкалекцыі для Папы і яго бліжэйшых супрацоўнікаў будуць праходзіць на працягу бліжэйшага тыдня ў рэкалекцыйным цэнтры “Дом Боскага Настаўніка” (Casa del Divin Maestro) ў Арычы, недалёка ад Рыма. Іх правядзе настаяцель бэнэдыктынскага абацтва Сан-Мініята-Аль-Монтэ ў Фларэнцыі, айцец Бэрнарда Франчэска Марыя Джані.

Па традыцыі на час рэкалекцый Святога Айца будуць прыпынены ўсе аўдыенцыі, у тым ліку агульныя, якія праходзяць з удзелам шматлікіх вернікаў па серадах.

Навіна ў фармаце аўдыё
10 сакавіка 2019, 12:23