Пошук

Vatican News
Папа Францішак у Ларэта Папа Францішак у Ларэта  (Vaican Media)

Пантыфік распачаў пілігрымку ў Ларэта

25 сакавіка 2019 г. праходзіць візіт Святога Айца ў Ларэта. Каля 9.00 верталёт з Пантыфікам на борце прызямліўся на тэрыторыі мясцовага моладзевага цэнтра імя св. Яна Паўла ІІ.

Праграма аднадзённай пілігрымкі ўключае Эўхарыстыю, якую Францішак будзе цэлебраваць у Папскім санктуарыі Святога Дома, падпісанне паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі, прысвечанай моладзі, сустрэчу з вернікамі і малітву “Анёл Панскі”.

Выключнасцю візіту стане той факт, што ўжо больш чым паўтара стагоддзя ніводны Папа не цэлебраваў св. Імшу ўнутры санктуарыя Святога Дома. Гаворка ідзе пра дом Маці Божай – тое самае месца, дзе Панна Марыя атрымала Добрую вестку ад арханёла Габрыэля. У 1291 г. ён быў дастаўлены ў Ларэта з Назарэта.

Францішак невыпадкова выбраў Ларэта ў якасці месца падпісання адгартацыі, якая стане вынікам Сінода Біскупаў, што праходзіў у Ватыкане з 3 да 28 кастрычніка 2018 г. на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Гэтым сімвалічным жэстам ён хацеў даверыць Маці Божай усю моладзь свету. Дакумент будзе абнародаваны ў бліжэйшыя дні.

Навіна ў фармаце аўдыё
25 сакавіка 2019, 09:30