Папа падчас аўдыенцыі для Прэзідэнта Літвы Папа падчас аўдыенцыі для Прэзідэнта Літвы 

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Літвы

28 сакавіка 2019 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі Далю Грыбаўскайтэ. Затым палітык сустрэлася з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Як паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы, у ходзе шчырых перамоў былі высока ацэнены добрыя двухбаковыя стасункі і ўклад Каталіцкага Касцёла ў жыццё літоўскага грамадства. Узгадвалася пра нядаўні візіт Святога Айца ў балтыйскую краіну з нагоды 100-годдзя яе незалежнасці. Абмяркоўваліся некаторыя тэмы, якія тычацца грамадскай і палітычнай сітуацыі ў Літве.

Бакі засяродзіліся таксама на некаторых пытаннях міжнароднай павесткі дня, такіх як мір і бяспека, патрэба ў большай салідарнасці для вырашэння праблем Еўропы і рэгіёну.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 сакавіка 2019, 13:19