Пошук

Сёстры з Ордэна Слуг Хворых на сустрэчы з Папам Сёстры з Ордэна Слуг Хворых на сустрэчы з Папам 

Пантыфік: дапамагаць хворым – сведчыць пяшчоту Бога ў свеце

Культываваць стасункі на аснове сінадальнасці, слухаць адно аднаго і Духа Святога, пажадаў Пантыфік членам Ордэна Слуг Хворых і яго свецкай галіны. Ён сустрэўся з імі 18 сакавіка 2019 г. у Ватыкане.

Дапамога хворым, гэта выключна важная місія ў Касцёле і ў грамадстве, нароўні з пакутамі. Калі хвароба прыходзіць да чалавека, ён адчувае моцную патрэбу мець побач таго, хто прынясе спагаду, суцешыць і падтрымае, таго, хто дапаможа аднавіць здароўе або будзе суправаджаць да парога канчатковай сустрэчы з Панам, заўважыў Францішак.

Ён заклікаў членаў Харызматычнай каміліянскай сям’і, якая атрымала назву ад імя заснавальніка Ордэна – св. Каміла дэ Леліс, заўсёды культываваць стасункі на аснове сінадальнасці, характэрнай для ўсяго Касцёла, слухаць адно аднаго і Духа Святога, каб належным чынам ацаніць уклад кожнага асобнага чалавека на карысць адзінай сям’і і багацце мноства выдатных магчымасцей, якія ўключае ў сябе харызма Ордэна.

Папа пажадаў сваім гасцям быць вернымі першапачатковаму натхненню Заснавальніка і ўмець “слухаць” пакуты і беднасць сучаснага чалавецтва. Гэта, паводле Францішка, мабілізуе многіх маладых людзей далучыцца да справы дапамогі хворым, каб працягваць сведчыць пяшчоту Бога ў свеце.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 сакавіка 2019, 12:22