Папскі санктуарый Святога Дома Папскі санктуарый Святога Дома 

Францішак заклікаў да малітвы за яго пілігрымку ў Ларэта

Папа заклікаў да малітвы ў інтэнцыі яго аднадзённай пілігрымкі ў італьянскі горад Ларэта. Адмысловы заклік ён скіраваў пасля малітвы “Анёл Панскі” 24 сакавіка 2019 г.

“Заўтра, у свята Звеставання Пана, я накіруюся ў Ларэта, у Дом Найсвяцейшай Панны. Я выбраў гэта месца для падпісання Апостальскай адгартацыі, прысвечанай моладзі. Прашу аб вашай малітве, каб “так”, якое сказала Марыя, стала “так”, сказаным многімі з нас”, - заклікаў Пантыфік.

Апостальская адгартацыя, якую падпіша Папа, стане вынікам працы Сінода Біскупаў, што праходзіў у Ватыкане з 3 да 28 кастрычніка 2018 г. на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Яе арыгінальная назва на іспанскай мове: “Vive Cristo, esperanza nuestra”

Італьянскі горад Ларэта славіцца марыйным санктуарыем. У 1291 г. сюды быў дастаўлены дом Святой Сям’і з Назарэта. Францішак выбраў яго для падпісання дакумента, каб у гэтым сімвалічным жэсце даверыць Маці Божай усю моладзь свету.

Навіна ў фармаце аўдыё
24 сакавіка 2019, 13:07