Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Айцец сустрэўся з прадстаўнікамі карэнных народаў

Падчас візіту ў штаб-кватэру Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО) Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі карэнных народаў Амерыкі, Афрыкі, Азіі і Акіяніі.

Сустрэча працягвалася каля дваццаці хвілін. У ёй прынялі ўдзел 38 дэлегатаў ад 31 карэннага народа – удзельнікі IV Cустрэчы “Форума карэнных народаў”, якая адбылася напярэдадні 42-сесіі Міжнароднага фонда сельскагаспадарчага развіцця.

У прамове Папа засяродзіў увагу на пакутах карэнных народаў, выкліканых рознымі прычынамі, у тым ліку экалагічнымі праблемамі.

“Наша планета багатая прыроднымі рэсурсамі. Карэнныя народы, з іх багатай разнастайнасцю моваў, культур, традыцый, ведаў і метадаў продкаў, становяцца для ўсіх нас сігналам, які паказвае, што чалавек не з’яўляецца ўласнікам прыроды, а толькі тым, хто ёй карыстаецца, хто мае пакліканне клапаціцца аб ёй, каб не згубіла біяразнастайнасць і вада надалей магла быць здаровай і крыштальнай, паветра – чыстым, лясы – зялёнымі, а зямля – плённай”, - сказаў ён.

Паводле Францішка, карэнныя народы нагадваюць чалавецтву аб адказнасці за “супольны дом”, аб тым, што трэба адмовіцца ад звычак, якія знішчаюць навакольнае асяроддзе, ад індывідуалізму, спыжывальніцтва, халоднага эгаізма і прыняць новы лад жыцця.

Рэпартаж з сустрэчы з прадстаўнікамі карэнных народаў
Навіна ў фармаце аўдыё

 

14 лютага 2019, 11:29