Cerca

Vatican News
Папа падчас сустрэчы з мэрам Рыма Вірджыніяй Раджы ў Ватыкане Папа падчас сустрэчы з мэрам Рыма Вірджыніяй Раджы ў Ватыкане  (Vatican Media @Vatican Media)

Святы Айцец наведае мэрыю Рыма

Пантыфік сустрэнецца з адміністрацыяй Рыма. У наступным месяцы ён здзейсніць візіт у мэрыю Вечнага горада, якая размяшчаецца на Капіталійскім пагорку.

“Прымаючы запрашэнне, якое было ў свой час скіравана яму мэрам Рыма, 26 сакавіка Святы Айцец Францішак накіруецца на Капітолій, каб сустрэцца з камунальным саветам”, - паведаміў 18 лютага 2019 г. выконваючы абавязкі кіраўніка Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандра Джызоці.

Францішак стане чацьвёртым Папам, які здзейсніць візіт у рымскую гарадскую адміністрацыю. Першым Пантыфікам, які наведаў гэта месца быў Павел VI у 1966 г. У 1998 г. Капітолій наведваў Ян Павел ІІ, а ў 2009 г. – Бэнэдыкт XVI.

Дзейснага граданачальніка італьянскай сталіцы – 40-гадовую Вірджыню Раджы, Францішак прымаў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане 1 ліпеня 2016 г. 

18 лютага 2019, 13:41