Cerca

Vatican News
Мінарэт Хасана ў мараканскім Рабат. Ілюстрацыйнае фота Мінарэт Хасана ў мараканскім Рабат. Ілюстрацыйнае фота  (©milosk50 - stock.adobe.com)

Прадстаўлена праграма візіту Святога Айца ў Марока

Сустрэчы з палітычнымі і рэлігійнымі ўладамі, візіт у цэнтр для мігрантаў, Эўхарыстыя для мясцовых католікаў чакаюць Папу падчас візіту ў Марока, які адбудзецца ў канцы сакавіка.

Пілігрымка Францішка ў мусульманскую краіну будзе праходзіць па запрашэнні караля Мухамеда VI і мясцовых біскупаў. 33 гады тут быў св. Ян Павел ІІ.

Пантыфік прыбудзе ў Рабат, сталіцу Марока, яе культурны і індустрыяльны цэнтр, 30 сакавіка ў другой палове дня. У аэрапорце яго чакае цырымонія прывітання, адразу пасля якой ён накіруецца ў Каралеўскі палац, дзе адбудзецца візіт ветлівасці да Мухамеда VI. Сустрэча з мараканскай грамадскасцю і замежным дыпкорпусам пройдзе перад сталічнай Мячэццю Хасана. У той жа дзень Францішак наведае Маўзалей караля Мухамеда V, а ў Інстытуце Мухамеда VI прамовіць да мясцовых імамаў і прапаведнікаў. Затым, у каталіцкім цэнтры Caritas, яго чакае сустрэча з мігрантамі.

Нядзеля 31 сакавіка пачнецца для Папы з візіту ў сельскі сацыяльны цэнтр у горадзе Тэмара, на поўдзень ад Рабат. Пасля вяртання ў сталіцу, у мясцовай катэдры, пройдзе яго сустрэча з духавенствам. Тут будуць прысутнічаць і прадстаўнікі Экуменічнай Рады Цэркваў. Заключным пунктам Апостальскага візіту стане св. Імша. У той жа дзень Францішак вернецца ў Рым.

Пілігрымка Святога Айца пройдзе пад дэвізам: “Слуга надзеі”.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 лютага 2019, 13:17