Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа заклікаў бараніць жыццё на ўсіх узроўнях грамадства

Францішак заклікаў палітыкаў бараніць жыццё ненароджаных і назваў гэта краевугольным каменем садзейнічання агульнаму дабру. 2 лютага 2019 г. ён прыняў членаў італьянскага Руху за жыццё.

Падчас сустрэчы, якая прайшла напярэдадні 41-га Нацыянальнага дня за жыццё, які адзначаецца ў Італіі 3 лютага пад дэвізам: “Гэта жыццё – гэта будучыня”, Папа скарыстаўся магчымасцю, каб звярнуцца да ўсіх палітыкаў, незалежна ад іх рэлігійных перакананняў. Нованароджанае дзіця, сказаў ён, прыносіць “навізну, будучыню і жыццё” для грамадства.

Пантыфік падзякаваў італьянскім пролайферам за іх дзейнасць. Забойства ненароджаных “з адабрэння дзяржавы з’яўляецца сур’ёзнай сацыяльнай праблемай, якая падрывае асновы пабудовы справядлівасці”. Сёння часта “жыццё зводзіцца да спажывецкага тавару, якім можна скарыстацца і выкінуць”, і гэты “драматычны гэты пункт гледжання, на жаль, шырока распаўсюджаны і глыбока ўкаранёны” зараз, заўважыў Святы Айцец.

Ён пажадаў про-лайф руху Італіі абапірацца на каталіцкую веру і вучэнне Касцёла, каб супрацьстаяць такім тэндэнцыям. “Няхай Дзень за жыццё прынясе глыток свежага паветра і дапаможа ўсім працаваць велікадушна” для садзейнічання жыццю, сказаў Францішак.

Ён падкрэсліў, што клопат пра жыццё, не аднаразовае дзеянне, гэта абарона кожнага аспекту жыцця чалавека. Тут гаворка ідзе ў тым ліку і пра здароўе, адукацыю і магчымасці працаўладкавання. Карацей кажучы, гэта ўсё, што дазваляе чалавеку жыць годна. Папа нагадаў, што ў абароне жыцця павінен удзельнічаць кожны чалавек, на ўсіх узроўнях грамадства.

“Там, дзе ёсць жыццё, ёсць надзея!”, - заявіў Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 лютага 2019, 15:24