Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа заклікаў маліцца за сустрэчу аб абароне непаўналетніх

Маліцца ў інтэнцыі ватыканскай сустрэчы старшынь епіскапатаў, прысвечанай абароне непаўналетніх у Касцёле, заклікаў Папа пасля "Анёл Панскі" 17 лютага 2019 г.

“Дарагія браты і сёстры, з чацвярга па нядзелю ў Ватыкане адбудзецца сустрэча кіраўнікоў усіх біскупскіх Канферэнцый на тэму абароны непаўналетніх у Касцёле. Заклікаю маліцца за гэтую сустрэчу, якую я склікаў у якасці акту вялікай душпастырскай адказнасці перад абліччам тэрміновага выкліку нашага часу”, - сказаў Папа.

Нарада па пытаннях абароны непаўналетніх адбудзецца 21-24 лютага 2019 г. Яна будзе сканцэнтравана на трох асноўных тэмах: адказнасць, падсправаздачнасць і празрыстасць.

Рашэнне аб скліканні спецыяльнага сходу старшынь епіскапатаў Францішак прыняў па выніках 26-й сесіі Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, якая прайшла ў верасні.

18 лютага 2019, 08:47