Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа на інаўгурацыі сустрэчы ўстаноў, якія прымаюць мігрантаў

У пятніцу, 15 лютага 2019 г., у доме “Fraterna Domus” у Сакрофано блізу Рыма, Святы Айцец узначаліць Эўхарыстыю падчас інаўгурацыі сустрэчы італьянскіх устаноў, якія прымаюць мігрантаў.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што форум, які будзе праходзіць 15-17 лютага, арганізуюць: фонд “Migrantes”, італьянская “Caritas” і езуіцкі “Centro Astalli”. Візіт будзе насіць строга прыватны характар, таму журналісты не будуць мець магчымасці прысутнічаць у Сакрофано, але трансляцыю св. Імшы ў прамым эфіры правядуць ватыканскія медыя.

12 лютага 2019, 13:47