Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік заклікаў да барацьбы з гандлем людзьмі

Да рашучай барацьбы з сучасным рабствам заклікаў Францішак. 10 лютага 2019 падчас малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Ян Мойсік

Папа нагадаў, што два дні таму Касцёл святкаваў літургічны успамін св. Жазэфіны Бакіты і Міжнародны дзень барацьбы з гандлем людзьмі. Дэвіз адзначэння Дня “Разам супраць гандлю людзьмі” заклікае аб’яднаць намаганні для вырашэння гэтай праблемы. “Дзякую ўсім тым, хто змагаецца на гэтым фронце, асабліва шматлікім законніцам. Звяртаюся, перш за ўсё, да ўрадаў, каб з рашучасцю змагаліся з прычынамі гэтага бедства і каб ахоўвалі яго ахвяры. Мы усе можам і павінны працаваць разам выяўляючы выпадкі эксплуатацыі і рабства мужчын, жанчын і дзяцей. Малітва з'яўляецца сілай, якая падтрымлівае нашыя супольныя намаганні. Для гэтага, цяпер я запрашаю памаліцца разам малітвай св. Жазэфіны Бакіты, змест якой быў распаўсюджаны на плошчы св. Пятра:

Св. Жазэфіна Бакіта ты у дзяцінстве была прададзеная як рабіня і сутыкнулася з цяжкасцямі і нявымоўнымі пакутамі. Пасля вызвалення з фізічнага рабства, ты атрымала сапраўднае адкупленне падчас сустрэчы з Хрыстом і Яго Касцёлам.

Св. Жазэфіна Бакіта дапамагай ўсім тым, хто ўпаў у пастку рабства. Ад іх імя, заступайся ў Бога міласэрнага так, каб ланцугі іх няволі змаглі быць зламаныя.

Няхай Бог сам вызваліць усіх тых, хто трапіў пад пагрозу, быў паранены ці падвяргаўся жорсткмі абыходжаням і гандлю людзьмі. Прынясі палёгку тым, што перажылі гэтае рабства і навучы іх бачыць Езуса у якасці мадэлі веры і надзеі, так каб яны змаглі загаіць свае раны.
Мы просім цябе маліцца і хадайнічаць за ўсіх нас: каб мы не ўпалі ў абыякавасць, каб расплюшчылі вочы, і змаглі глядзець на нягоды і раны шматлікіх нашых братоў і сясцёр, пазбаўленых годнасці і свабоды і пачуць іх крык аб дапамозе. Амін”, - завершыў Францішак.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
10 лютага 2019, 14:05