Пошук

Vatican News
Папа з маладымі езуітамі. Ілюстрацыйнае фота Папа з маладымі езуітамі. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік: прыярытэты езуітаў адпавядаюць лініі Касцёла

Папа падтрымаў апостальскія прыярытэты Таварыства Езуса на бліжэйшае дзесяцігоддзе. 19 лютага 2019 г. ён даслаў спецыяльны ліст да Генеральнага настаяцеля супольнасці, кс. Артура Соса.

У перыяд 2019-2029 гг. асаблівая ўвага езуітаў будзе скіравана на праніклівасць і духоўныя практыкаванні, суправаджэнне бедных і маргіналізаваных, падтрымку моладзі і клопат пра экалогію. Аб гэтым было паведамлена падчас адмысловай прэзентацыі.

Папа з радасцю прыняў той факт, што выбар гэтых апостальскіх прыярытэтаў адбываўся не “бібліятэчным” ці “лабараторным” чынам, а ў духу “дынамічнага распазнання”, якое працягвалася больш за два гады.

Паводле Святога Айца, узгаданыя прыярытэты былі выбраны ў сугуччы з актуальным апостальскім кірункам Касцёла, акрэсленым вучэннем Папы, Сінодаў, Біскупскіх Канферэнцый. Яны адпавядаюць духу Апостальскай адгартацыі “Evangelii gaudium”.

Першы прыярытэт – праніклівасць і духоўныя практыкаванні, па словах Францішка, з’яўляецца самым галоўным, паколькі тычыцца адносін з Богам, асабістага і супольнага жыцця, малітвы і распазнання. Святы Айцец падкрэсліў, што без такога малітоўнага стаўлення ўсе іншыя прыярытэты рэалізаваць будзе не ўдасца.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 лютага 2019, 14:28