Cerca

Vatican News
Папа падчас аўдыенцыі для выкладчыкаў і студэнтаў "Аўгустыніянума" Папа падчас аўдыенцыі для выкладчыкаў і студэнтаў "Аўгустыніянума"  (Vatican Media)

Пантыфік нагадаў пра важнасць звароту да Айцоў Касцёла

16 лютага 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі выкладчыкаў і студэнтаў Патрыстычнага інстытута “Аўгустыніянум”. Сустрэча была прымеркавана да 50-годдзя гэтай навучальнай установы.

Святы Айцец нагадаў, што Інстытут быў заснаваны, каб спрыяць захаванню і перадачы багацця каталіцкай традыцыі, асабліва традыцыі Айцоў” Касцёла. Зварот да іх – гэта частка “вяртання да вытокаў хрысціянства, без якога было б немагчыма ажыцяўленне біблійнага абнаўлення, літургічнай рэформы і новых тэалагічных даследванняў, якія былі пажаданы Другім Ватыканскім Саборам”, дадаў Папа.

Францішак падзякаваў выкладчыкам Патрыстычнага інстытута, у тым ліку тым, якія знаходзяцца на пенсіі, а таксама законнікам Ордэна Аўгустыніянаў, якія апякуюцца аб гэтай навучальнай установе.

“Заахвочваю вас быць вернымі вашым караням і вашай місіі; трываць у перадачы інтэлектуальных, духоўных, маральных каштоўнасцяў, якія могуць падрыхтаваць вашых студэнтаў да ўдзелу, з мужнасцю і адвагай, у жыцці Касцёла і дэбатах аб галоўных выкліках нашага часу”

, - сказаў Папа.

Францішак падкрэсліў, што гэта служэнне вельмі шчыльна звязана з евангелізацыяй і спрыяе развіццю чалавечай сям’і ў кірунку яе канчатковай рэалізацыі ў Богу.

Рэпартаж з аўдыенцыі для выкладчыкаў і студэнтаў "Аўгустыніянума"

Спасылаючыся на словы св. Аўгустына: “Не ведае спакою сэрца чалавека, пакуль не спачне ў Богу”, Пантыфік пажадаў, каб прыклад гэтага святога заўсёды стымуляваў да пошуку Бога і праўды.

“Дарагія браты і сёстры, святкуючы гэты юбілей, будзьце ўпэўнены ў маёй малітве. Заклікаю вас маліцца адно за аднаго – гэта важна для кожнай ўстановы, гэта неабходна! – каб Пан падтрымліваў вас у вашых штодзённых пошуках, выкладчыцкай дзейнасці і вучобе”, - пажадаў сваім гасцям Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё


 

16 лютага 2019, 13:57