Пошук

Vatican News
Папа падчас св. Імшы з свята Ахвяравання Пана Папа падчас св. Імшы з свята Ахвяравання Пана 

Пантыфік: кансэкраванае жыццё – гэта не выжыванне

“Кансэкраванае жыццё – гэта праслаўленне, якое прыносіць Божаму народу радасць, прарочая ўява, якая паказвае, што мае значэнне”, - сказаў Папа 2 лютага 2019 г., падчас св. Імшы ў свята Ахвяравання Пана.

Пантыфік, спасылаючыся на Дзень кансэкраванага жыцця, заклікаў законнікаў і законніц да барацьбы супраць пасрэднасці і спакусы адмовы ад прабывання з Богам, супраць прыстасаванасці да камфортнага і свецкага жыцця, супраць скарг, незадаволенасці і жалю да сябе, супраць звычак “рабіць столькі, колькі можна” і “заўсёды было так”.

Францішак адзначыў, што Бог заклікае нас быць разам з Ім праз вернасць у канкрэтных рэчах: штодзённай малітве, св. Імшы, споведзі, сапраўднай любові, штодзённай сустрэчы са Словам Божым. Калі ў кансэкраваным жыцці паслухмянасць настаяцелю і рэгуле рэалізуюцца з любоўю, “з’яўляецца Дух Божы, Які прыносіць сюрпрызы”, - сказаў ён.

“Кансэкраванае жыццё – гэта не выжыванне, а новае жыццё. Гэта жывая сустрэча з Панам у Яго народзе. Гэта пакліканне да штодзённай вернай паслухмянасці і выдатных нечаканасцей Духа. Гэта ўява таго, каго варта абняць, каб мець радасць – Езуса”, - сказаў на заканчэнне Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 лютага 2019, 12:20