Пошук

Vatican News
Святыя Кірыл і Мятод Святыя Кірыл і Мятод 

Пантыфік: быць місіянерамі па прыкладзе святых Кірыла і Мятода

Па прыкладзе святых Кірыла і Мятода станавіцца вучнямі і місіянерамі Пана ва ўсіх асяродках жыцця, заклікаў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 13 лютага 2019 г. прайшла ў Ватыкане.

“Заўтра будзем адзначаць свята святых Кірыла і Мятода, евангелізатараў славянскіх народаў і апекуноў Еўропы. Няхай іх прыклад дапамагае ўсім нам станавіцца вучнямі і місіянерамі ва ўсіх асяродках жыцця, дзеля навяртання як далёкіх людзей, так і самых блізкіх. Няхай іх любоў да Пана дасць нам сілу для вытрывання ў кожнай ахвяры, каб Евангелле станавілася фундаментальным правілам нашага жыцця”, - сказаў Папа.

Святкаванне памяці святых Кірыла і Мятода адбываецца ў Каталіцкім Касцёле 14 лютага. Разам з св. Бэнэдыктам Нурсійскім апосталы славян з’яўляюцца апекунамі Еўропы. Гэты тытул ім надаў св. Ян Павел ІІ, Апостальскім лістом “Egregiae virtutis” ад 31 снежня 1980 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 лютага 2019, 11:00