Кардынал Джон Генры Ньюман Кардынал Джон Генры Ньюман 

Папа ўхваліў дэкрэт аб кананізацыі кардынала Ньюмана

Папа ўхваліў дэкрэты аб прызнанні цудаў, мучаніцтва і гераічнасці цнотаў будучых святых і благаслаўлёных. Сярод іх славуты англійскі каталіцкі дзеяч і венгерскі мучанік часоў камунізма.

Першы дэкрэт тычыцца прызнання цуда, здзейсненнага праз заступніцтва англійскага кардынала, бл. Джона Генры Ньюмана (1801-1890) – былога англіканіна, аднаго з самых выбітных дзеячаў англійскага каталіцтва, філосафа, тэолага, пісьменніка.

Таксама быў прызаны цуд, здзейснены праз заступніцтва індыйскай законніцы, бл. Марыі Тэрэзы Кірамэль Манкідыян (1876-1926), заснавальніцы кангрэгацыі Сясцёр Святой Сям’і.

Дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва тычыцца эквадорскага езуіта, кс. Сальваторэ Віторыа Эміліа Маскоза Кардэнаса (1846-1897), забітага з нянавісці да веры ў перыяд антырэлігійнага пераследу ў яго роднай краіне.

Папа ўхваліў таксама пяць дэкрэтаў, якія тычыцца прызнання гераічнасці цнотаў вернерскага кардынала Ёзэфа Міндсэнці (1892-1975), арцыбіскупа Эштэрхом-Будапешскага; італьянскага дыяцэзіяльнага святара Джавані Баціста Дзуабоні (1880-1939), заснавальніка свецкага інстытута кансэкраванага жыцця Таварыства Святой Сям’і; іспанскага езуіта, кс. Эмануэля Гарсіі Ньета (1894-1974); італьянскай законніцы Серафіны Формай (1876-1954), заснавальніцы манаскай кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Радаснай Весткі; калумбійскай законніцы Марыі Бэрэнісэ Дукэ Хэнкер (1898-1993), заснавальніцы манаскай кангрэгацыі Сясцёр Звеставання.

Дэкрэты былі ўхвалены Святым Айцом падчас аўдыенцыі для кардынала Анджэла Бэчу, якая адбылася 12 лютага 2019 г. Дата кананізацыі будучых святых будзе абвешчана пасля кансісторыя па кананізацыйных справах, аб скліканні якога абвесцяць у бліжэйшы час.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 лютага 2019, 11:56