Пошук

Папа Францішак Папа Францішак 

Францішак: рабства – адкрытая рана на целе нашых грамадстваў

Барацьба з гандлем людзьмі – важнае заданне для сучасных хрысціян, падкрэсліў Пантыфік падчас аўдыенцыі для прадстаўнікоў аб'яднання “Galileo Foundation”, якіх прыняў 8 лютага 2019 г. у Ватыкане.

Спасылаючыся на Міжнародны дзень малітвы і рэфлексіі ў інтэнцыі барацьбы з гандлем людзьмі, Францішак высока ацаніў уклад гэтай арганізацыі ў пашырэнне свядомасці адносна сітуацыі ахвяр беднасці і сучаснага рабства.

“Гэта не выпадкова, што мы сустракаемся ва ўспамін св. Жазэфіны Бакіты, апякункі ахвяр гандлю людзьмі. Яна асабіста перажыла пакутны лёс нявольніцтва, а таксама яго наступстваў – насілля і прыніжэнняў. Але дзякуючы Божай ласцы, яна спазнала сапраўдную свабоду і радасць”, - сцвердзіў Святы Айцец.

Паводле Папы, святасць жыцця Жазэфіны Бакіты, “гэта заклік не толькі да таго, каб больш рашуча змагацца з сучаснымі формамі рабства, якое з’яўляецца адкрытай ранай на целе нашых грамадстваў, ранай на целе Хрыста і злачынствам супраць чалавечнасці, але таксама, каб вучыцца ад яе прыкладу. Яна паказвае нам, з якой ласкавасцю, далікатнасцю і спагадай трэба прысвячаць сябе бедным”.

“Galileo Foundation” займаецца падтрымкай ініцыятыў, якія грунтуюцца за каталіцкай і агульнахрысціянскай этыцы. Арганізацыя падтрымлівае дабрачынныя праекты Пантыфіка, супрацоўнічае з Папскай акадэміяй навук і Папскай акадэміяй сацыяльных навук, садзейнічае развіццю экуменічнага дыялогу, аказвае дапамогу хрысціянам Святой Зямлі.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 лютага 2019, 13:56