Пошук

Vatican News
Папа падчас "Анёл Панскі" Папа падчас "Анёл Панскі"  (Vatican Media)

Папа на “Анёл Панскі”: хрысціяне – гэта сучасныя прарокі

Сёння свет павінен бачыць у вучнях Пана прарокаў, гэта значыць, людзей, якія з мужнасцю і настойлівасцю даюць адказ на хрысціянскае пакліканне, заўважыў Францішак у медытацыі перад “Анёл Панскі”.

Папа адзначыў, што прарокі, гэта людзі са “стымулам” Святога Духа, Які пасылае абвяшчаць надзею і збаўленне бедным і выключаным; тыя, хто кіруецца логікай веры, а не “цудоўнасці”; людзі, якія прысвячаюць сябе служэнню ўсім, без прывілеяў і выключэнняў. Прарок павінен змагацца з цяжкасцямі, непрыняццем, пераследам і бедствам, і гэта цана, якую заўсёды трэба плаціць за кожнае праўдзівае прароцтва.

Францішак, спасылаючыся на Евангелле св. Лукі (4, 21-30), нагадаў пра здзіўленне габрэяў, калі нехта з іх радзімы, “сын Юзафа”, сцвярджае, што Ён Месія, пасланы Айцом. У Назарэце Езус не зрабіў ніводнага цуду для пацвярджэння таго, што ён Месія.

“[Езус не жадае і не можа прыняць гэтай логікі, паколькі яна не адпавядае Божаму плану: Бог хоча веры, а яны хочуць цудаў; Бог хоча збавіць усіх, а яны хочуць Месію на карысць сабе]”

, - заўважыў Святы Айцец. І Хрыстус тлумачыць логіку Бога, прыводзячы прыклад двух вялікіх старажытных прарокаў Іллі і Елісея, якіх Пан пасылае ратаваць не-габрэяў.

“Евангелле паказвае нам, што публічнае служэнне Езуса пачынаецца з адпрэчвання і пагроз забойства, як ні парадаксальна, з боку Яго суайчыннікаў”, - звярнуў увагу Пантыфік. Ён ведае, што для рэалізацыі місіі Айца павінен змагацца з цяжкасцямі і пераследам. Да сённяшняга дня гэта застаецца цаной кожнага праўдзівага прароцтва.

Завяршаючы сваё разважанне, Папа заклікаў: “Будзем прасіць Дзеву Марыю, каб мы раслі і прытрымліваліся такога ж апостальскага запалу на карысць Божага Валадарства, які ажыўляў місію Езуса”.

Рэпартаж з плошчы св. Пятра
Навіна ў фармаце аўдыё
03 лютага 2019, 14:56